• E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    Тэлефон "гарачай лініі": (8-01645) 9-76-89

    Дырэктар: (8-01645) 3-83-19

    Прыёмная/факс: (8-01645) 9-76-89

     

    Чытаць далей...

  • Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00

    Абедзенны перапынак з 13:00 да 14:00

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Друкаваць

    Чытаць далей...

Транспартныя паслугі

Умовы прадастаўлення транспартных паслуг "сацыяльнае таксі" вызначаюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку і ўмовах прадастаўлення транспартных паслуг "сацыяльнае таксі" асобным катэгорыям сем'яў і грамадзян дзяржаўнай установай "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва".

Права на транспартныя паслугі «сацыяльнае таксі» маюць:

  • асобы з ліку дзяцей - сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • шматдзетныя, няпоўныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей інвалідаў;
  • удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны і прыроўненыя да іх па льготах грамадзяне;
  • інваліды, адзінокія, адзінокія пражываючыя непрацаздольныя грамадзяне.

Транспартныя паслугі прадастаўляюцца на падставе пісьмовага звароту (заявы), які паступіў у цэнтр не пазней, чым за адны суткі, калі паслуга прадастаўляецца ў межах Івацэвіцкага раёна (горада), і не пазней як за трое сутак, калі неабходна паездка за межы раёна.

Да заявы аб прадастаўленні паслуг "сацыяльнае таксі" прыкладаюцца наступныя дакументы:

  • пашпарт ці іншы дакумент які сведчыць асобу;
  • пасведчанне інваліда - для інваліда;
  • пасведчанне шматдзетнай сям'і - для шматдзетных сем'яў;
  • квітанцыя аб аплаце паслугі;
  • іншыя дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць цяжкай жыццёвай сітуацыі (у выпадку неабходнасці).

Паслугі "сацыяльна таксі" прадастаўляюцца на платнай аснове. Памер платы, якая спаганяецца з грамадзян за аказаныя паслугі, вызначаецца ў адпаведнасці з тарыфамі на платныя сацыяльныя паслугі, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, што зацвярджаюцца рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 27.07.2020 № 414 «Аб устанаўленні тарыфаў на сацыяльныя паслугі, якія прадастаўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання» і на падставе калькуляцыі, зацверджанай загадам дырэктара цэнтра.

Кошт транспартных паслуг "сацыяльнае таксі" складае:

1 гадзіна - 10,05 руб.

1 км - 0,50 руб.

Адказны за арганізацыю і парадак аказання транспартных паслуг - Крышталь Анастасія Іванаўна, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.

тэл. 8 (01645) 3-15-96

Прыём заяў ажыццяўляецца ў кабінеце №4

Друкаваць E-mail

Joomla веб-мастер

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных