• E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    Тэлефон "гарачай лініі": (8-01645) 9-76-89

    Дырэктар: (8-01645) 3-83-19

    Прыёмная/факс: (8-01645) 9-76-89

     

    Чытаць далей...

  • Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00

    Абедзенны перапынак з 13:00 да 14:00

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Друкаваць

    Чытаць далей...

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома

Адрас: 225295, г. Івацэвічы, вул. Шчорса, 13, каб. 4

Заг. аддзяленнем: Марозаўская Алена Пятроўна

Тэлефон: 8 (01645) 3-82-92

Прыёмны дзень: чацвер - з 8.00 да 14.00

Дзейнасць аддзялення накіравана на максімальна магчымае прадаўжэнне знаходжання грамадзян у дамашніх умовах, падтрыманне іх сацыяльнага, псіхалагічнага і фізічнага статусу; аказанне непрацаздольным грамадзянам сацыяльна-бытавых, сацыяльна-рэабілітацыйных, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання дома ў залежнасці ад ступені страты здольнасці да самаабслугоўвання і характару патрэбнасці ў паслугах.

Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзялення:

  1. інфармаванне і кансультаванне грамадзян па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, апекі і папячыцельства ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;
  2. выяўленне пажылых грамадзян і інвалідаў, якія маюць патрэбу ў сацыяльным абслугоўванні дома, паслугах сядзелкі, паслугах дзённага нагляду, вызначэнне відаў, найменняў і аб'ёму аказання ім сацыяльных паслуг;
  3. афармленне неабходных дакументаў для аказання сацыяльных паслуг пажылым грамадзянам і інвалідам у рамках работы аддзялення;
  4. арганізацыя аказання грамадзянам дома сацыяльных паслуг, прадугледжаных і не прадугледжаных пералікам сацыяльных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, з нормамі і нарматывамі. забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі ад 27.12.2012 №1218;
  5. арганізацыя прадастаўлення транспартных паслуг "сацыяльнае таксі" на падставе Інструкцыі аб парадку і ўмовах прадастаўлення транспартных паслуг "сацыяльнае таксі" асобным катэгорыям сем'яў і грамадзян;
  6. арганізацыя прадастаўлення цырульніцкіх паслуг на падставе палажэння аб "Сацыяльнай цырульні";
  7. вядзенне і актуалізацыя банкаў дадзеных аддзялення аб колькасці і матэрыяльна-бытавым становішчы грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў аддзяленні, якія прадстаўляюцца паслуг разавага характару;
  8. абследаванне домаўладанняў (кватэр) адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, на адпаведнасць супрацьпажарным патрабаванням, правядзенне інструктыўна-тлумачальнай работы;
  9. аказанне садзейнічання пажылым грамадзянам і інвалідам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, па стварэнню бяспечных умоў пражывання;
  10. арганізацыя аказання сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчаючай сям'і;
  11. арганізацыя аказання сацыяльных паслуг на падставе дагавораў пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем;
  12. укараненне новых відаў сацыяльных паслуг;
  13. арганізацыя працы па вядзенні чарговасці і вызначэнні грамадзян на медыка-сацыяльныя койкі;
  14. арганізацыя працы аб'яднанай мабільнай брыгады;
  15. узаемадзеянне з установамі, арганізацыямі розных форм уласнасці па пытаннях аказання садзейнічання ў вырашэнні праблем грамадзян, якія звярнуліся;
  16. узаемадзеянне з установамі аховы здароўя ў выпадках праявы ў абслугоўваных грамадзян выяўленых прыкмет парушэння здароўя;
  17. прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні;
  18. устанаўленне і падтрыманне сувязі з працоўнымі калектывамі, дзе раней працавалі падапечныя;
  19. прыём, падрыхтоўка да разгляду заяў зацікаўленых асоб для выдачы адміністрацыйных рашэнняў аб назначэнні дапамог за інвалідам I групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
  20. ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;
  21. выданне буклетаў і інфармацыйна-асветніцкіх матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Для павышэння прафесійнага ўзроўню, абмену вопытам і азнаямлення са змяненнямі ў нарматыўных і заканадаўчых дакументах праводзяцца заняткі ў "Школе сацыяльнага работніка" з удзелам спецыялістаў ТЦСАН, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, РАУС, РАНС, УАЗ "Івацэвіцкая ЦРБ".

Арганізавана работа і аказваюцца паслугі ў "замяшчальнай сям'і".

Арганізавана работа інавацыйных форм абслугоўвання пажылых грамадзян і інвалідаў: "Прыёмная сям'я", "Гасцевая сям'я", "Санаторый дома", "Дом зімоўкі", "Патранатная сям'я", "Паслугі выхаднога дня", "Не забудзься хворага", "Дом узаемадапамогі", "Родныя людзі", "Сіла Веры".

З мэтай ажыццяўлення функцый па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, дзяржаўная ўстанова «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»:

праводзіць абследаванні ўмоў жыцця паўналетніх асоб, прызнаных судом недзеяздольнымі, да прызначэння над імі апекуна з прыняццем неабходных мер па нармалізацыі іх жыццядзейнасці (пры неабходнасці);

кансультуе кандыдатаў у апекуны (папячыцелі) аб парадку ўстанаўлення апекі (папячыцельства) над паўналетняй асобай, правах і абавязках апекуноў (папячыцеляў);

садзейнічае ў афармленні неабходных дакументаў для ўстанаўлення апекі (папячыцельства) над паўналетняй асобай;

вядзе ўлік асабістых спраў паўналетніх асоб, прызнаных недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;

правярае выкананні апекунамі і папячыцелямі ўскладзеных на іх абавязкаў шляхам:

аналізу штогадовых пісьмовых справаздач за папярэдні год аб захоўванні маёмасці паўналетніх асоб, прызнаных недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, і кіраванні ім;

правядзення кантрольных абследаванняў умоў жыцця паўналетніх асоб, прызнаных недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, не радзей як два разы ў год;

складанне актаў кантрольнага абследавання ўмоў жыцця паўналетніх асоб, прызнаных недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;

інфармуе ў выпадку выяўлення фактаў неналежнага выканання апекуном або папячыцелем ускладзеных на яго абавязкаў структурнага падраздзялення раённага, гарадскога выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы працы, занятасці і сацыяльнай абароны;

кансультуе апекуноў (папячыцеляў) па пытаннях выканання імі сваіх абавязкаў;

вядзе неабходную справаздачнасць.

 Адказныя за ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве:

юрысконсульт, у яе адсутнасць - спецыяліст па сацыяльнай рабоце Лушч Алена Леанідаўна

кабінет № 4, тэл. 3-82-92, 3-15-96

Ацэніце якасць нашых паслуг

                                                      

 

Як выкарыстоўваць QR-код: 

  1. Вазьміце мабільны тэлефон з камерай
  2. Запусціце праграму для сканавання кода
  3. Навядзіце аб'ектыў камеры на код
  4. Атрымайце інфармацыю!

Друкаваць

Joomla веб-мастер

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных