• E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    Тэлефон "гарачай лініі": (8-01645) 9-76-89

    Дырэктар: (8-01645) 3-83-19

    Прыёмная/факс: (8-01645) 9-76-89

     

    Чытаць далей...

  • Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00

    Абедзенны перапынак з 13:00 да 14:00

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Друкаваць

    Чытаць далей...

Паслугі персанальнага асістэнта

Паслугі персанальнага асістэнта прадастаўляюцца на падставе пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26.01.2013 № 11 "Аб аказанні сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі", пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі. , зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 1218 адзінокім і адзінока пражываючым інвалідам І і ІІ групы з разумовымі парушэннямі.

Паслугі персанальнага асістэнта прадастаўляюцца адзінокім і адзінока пражываючым інвалідам I і II групы з разумовымі парушэннямі за выключэннем інвалідаў, за якімі ажыццяўляецца догляд асобамі, якія атрымліваюць дапамогу па догляду інваліда I групы, або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Паслуга персанальнага асістэнта ўключае ў сябе:

  • садзейнічанне ў засваенні навыкаў самаабслугоўвання (выкананне штодзённых санітарна-гігіенічных працэдур (догляд за скурай, валасамі, пазногцямі, мыццё, прыняцце душа (ванны), карыстанне туалетам, змена сподняй і пасцельнай бялізны, карыстанне ТССР);
  • садзейнічанне ў засваенні навыкаў самастойнага пражывання (у тым ліку падтрыманні чысціні і парадку ў жылым памяшканні, куплі і дастаўцы прадуктаў харчавання і іншых неабходных тавараў, прыгатаванні (падагрэве) ежы);
  • аказанне практычнай дапамогі па планаванні распарадку дня, паўсядзённых спраў, распараджэнні бюджэтам (грашыма), захаванні і падтрыманні ўласнага здароўя;
  • дапамога ў суправаджэнні ў арганізацыі аховы здароўя, выкананні медыцынскіх прызначэнняў, пры неабходнасці аказанне першай дапамогі, выклік лекара, інфармаванне сваякоў аб стане здароўя;
  • дапамога ў арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці (у тым ліку суправаджэнне падчас прагулак, наведванняў грамадскіх мерапрыемстваў, заняткаў па інтарэсах);
  • аказанне садзейнічання ў арганізацыі дзённай занятасці па-за домам (наведванне майстэрняў, аддзяленняў дзённага знаходжання ТЦСАН, канцэртаў, выстаў) з улікам пажаданняў і магчымасцей атрымальніка паслугі;
  • забеспячэнне практычнай дапамогі па засваенні навыкаў зносін і ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі, аказанне псіхалагічнай падтрымкі ў розных камунікатыўных сітуацыях;
  • садзейнічанне ў забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў атрымальніка паслугі.

Паслугі персанальнага асістэнта аказваюцца бязвыплатна не больш за 60 гадзін у месяц у адпаведнасці з рэкамендацыямі медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі або заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі.

Для афармлення паслугі неабходны наступныя дакументы:

  • дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна;
  • дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда);
  • праграма рэабілітацыі інваліда або заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі;
  • пісьмовую заяву.

Прыём заявак ажыццяўляецца спецыялістам па сацыяльнай рабоце ў будынку аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў у працоўныя дні: з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (каб. № 1), тэлефон 8(01645) 31977

Друкаваць E-mail

Joomla веб-мастер

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных