• E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    Тэлефон "гарачай лініі": (8-01645) 9-76-89

    Дырэктар: (8-01645) 3-83-19

    Прыёмная/факс: (8-01645) 9-76-89

     

    Чытаць далей...

  • Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00

    Абедзенны перапынак з 13:00 да 14:00

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Друкаваць

    Чытаць далей...

Паслугі па рамонце адзення

У ДУ "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" прадастаўляюцца паслугі швачкі па рамонце адзення на падставе рашэння Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 21.12.2020 №1659 "Аб вызначэнні пераліку разавых сацыяльных паслуг, якія аказваюцца ў рамках пазабюджэтнай дзейнасці".

Паслугі швачкі па рамонце адзення аказваюцца:

- інвалідам I і II групы;

- непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію.

Паслугі аказваюцца на падставе пісьмовай заявы і дагавора аказання сацыяльных паслуг, якія заключаюцца паміж грамадзянінам (яго законным прадстаўніком), з аднаго боку і дырэктарам з другога боку.

Віды паслуг па рамонце адзення:

  • рамонт мужчынскіх і жаночых паліто, паўпаліто, плашчоў, пінжакоў, жакетаў, куртак, камізэлек (рамонт нізу і змяненне даўжыні вырабу, рамонт падшэўкі і ўцяпляльнай пракладкі, змяненне фасону вырабу і падганянне яго па фігуры);
  • рамонт мужчынскіх і жаночых штаноў, штаноў спартовых, жаночых спадніц (рамонт кішэняў, змена даўжыні выраба, падганянне па постаці);
  • замена маланак;
  • рамонт пасцельнай бялізны;
  • апрацоўка краю запавес і цюль і інш.

Паслугі па рамонце адзення прадастаўляюцца на платнай аснове. Памер платы, якая спаганяецца з грамадзян за аказаныя паслугі, вызначаецца ў адпаведнасці з тарыфамі на платныя сацыяльныя паслугі, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання, што зацвярджаюцца рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 27.07.2020 № 414 «Аб устанаўленні тарыфаў на сацыяльныя паслугі, якія прадастаўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання» і на падставе калькуляцыі, зацверджанай загадам дырэктара цэнтра.

Адказны за арганізацыю і парадак аказання паслуг па рамонце адзення - Крышталь Анастасія Іванаўна, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.

Прыём заказаў ажыццяўляецца ў кабінеце №4, №6

Рэжым працы: Пн. - Пт. - 9.30-16.00

Абед: з 13.00 да 13.30

Выхадны: сб. - нд.

тэл.: 8 (01645) 3-15-96

Друкаваць E-mail

Joomla веб-мастер

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных