• E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    Тэлефон "гарачай лініі": (8-01645) 9-76-89

    Дырэктар: (8-01645) 3-83-19

    Прыёмная/факс: (8-01645) 9-76-89

     

    Чытаць далей...

  • Рэжым працы Цэнтра:

    Панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00

    Абедзенны перапынак з 13:00 да 14:00

    Выхадны:

    субота, нядзеля

    Друкаваць

    Чытаць далей...

«Дзённы санаторый»

"Дзённы санаторый" - паслуга, якая прызначана для правядзення комплексу сацыяльна-аздараўленчых паслуг на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і накіравана на паляпшэнне здароўя і фізічнай актыўнасці атрымальнікаў сацыяльных паслуг.

Атрымальнікам гэтага віду сацыяльнай паслугі з'яўляюцца людзі з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання.

Мэтай стварэння "Дзённага санаторыя" з'яўляецца павышэнне якасці жыцця інвалідаў, комплексны працэс аднаўлення здароўя, паляпшэнне агульнага фізічнага і псіхаэмацыйнага стану атрымальнікаў паслугі.

Асноўнымі задачамі "Дзённага санаторыя" з'яўляюцца:

прафілактыка неінфекцыйных захворванняў сярод людзей з інваліднасцю;

памяншэнне частаты прастудных захворванняў;

павелічэнне рухомасці ў суставах канечнасцяў і пазваночніка;

паляпшэнне агульнага стану арганізма, атрыманне зарада станоўчых эмоцый ад заняткаў спортам, павышэнне настрою;

папярэджанне ўскладненняў, абумоўленых маларухомым ладам жыцця інвалідаў;

садзейнічанне ў стварэнні спрыяльнай псіхалагічнай атмасферы ў калектыве;

павышэнне самаацэнкі і ўпэўненасці ва ўласных сілах.

Дзейнасць «Дзённага санаторыя» ажыццяўляецца ва ўмовах аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і прадугледжвае разнастайныя формы ажыццяўлення дзейнасці: правядзенне спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў на свежым паветры, агульнае загартоўванне арганізма, правядзенне фізкульт-хвілін, вымярэнне артэрыяльнага ціску і тэмпературы цела, фітатэрапію, водаратэрапію.

Па аказанне сацыяльных паслуг звяртайцеся ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» па адрасе: г. Івацэвічы, вул. Шчорса, д. 13, будынак ОДПДІ.

Друкаваць E-mail

Joomla веб-мастер

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных