Як атрымаць паслугу персанальнага асістэнта?

Паслугі персанальнага асістэнта аказваюцца:

 для інвалідаў, якія пражываюць сумесна з працаздольнымі сваякамі, абавязанымі па законе іх утрымліваць, якія маюць рэзка выяўленае абмежаванне здольнасці да самастойнага перамяшчэння і (або) здольнасці да арыентацыі, адпаведнае ФК 4, і (або) умеранае або выяўленае абмежаванне здольнасці кантраляваць свае паводзіны, адпаведнае ФК 2 або ФК 3, - пры неабходнасці да 20 гадзін у месяц.

 для інвалідаў, якія пражываюць асобна ад працаздольных сваякоў, абавязаных па законе іх утрымліваць, і адзінокіх інвалідаў:

      якія маюць абмежаванне жыццядзейнасці (здольнасці да самастойнага перамяшчэння і (або) здольнасці да арыентацыі), адпаведнае ФК 4, - пры неабходнасці да 40 гадзін у месяц;

      якія маюць абмежаванне жыццядзейнасці (здольнасці кантраляваць свае паводзіны), якое адпавядае ФК 2 або ФК 3, - пры неабходнасці да 60 гадзін у месяц.

Для афармлення паслугі персанальнага асістэнта неабходны наступныя дакументы:

пісьмовую заяву

дакумент, які сведчыць асобу;

дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда)

згоду на апрацоўку спецыяльных персанальных даных у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб персанальных даных;

індывідуальную праграму рэабілітацыі, абілітацыі інваліда або заключэнне МКК.

Прыём заявак ажыццяўляецца ў будынку аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў у працоўныя дні: з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (каб. № 1), тэлефон 8 (01645) 31977.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных