З цяплом у Новы год

05.01.2022 па добрай традыцыі дзяржаўнай установай «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» была праведзена дабрачынная акцыя «З цяплом у Новы год». У рамках акцыі 13-ці самотным малазабяспечаным непрацаздольным грамадзянам раёна, якія знаходзяцца на надомным  сацыяльным абслугоўванні, былі ўручаны Калядныя падарункі ў выглядзе харчовых набораў.  У адрас пажылых грамадзянаў і інвалідаў прагучалі цёплыя і душэўныя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму!                                                                                                                                       Адменную падзяку хочацца выказаць фундатарам, якія прынялі ўдзел у правядзенні дадзенай акцыі: індывідуальнаму прадпрыемцу Кнышу Андрэю Аляксандравічу, дырэктару ПГУП «РОБСАН» Чумакову Змітру Аляксандравічу, дырэктару ПУП «Стылёвы ход» Сац Таццяне Мікалаеўне, дырэктару ОДА «Цэнтр тэхнічнага абслугоўвання» КасКомпСервис» Талочка Валянціне Казіміраўне. Хай Вашы добрыя справы вернуцца да Вас поспехам, радасцю і росквітам!»

 

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных