«Ад сэрца да сэрца»

1 кастрычніка - Дзень пажылога чалавека. У гэты дзень ва ўсіх нас ёсць выдатная магчымасць выказаць людзям старэйшага пакалення любоў і павага, якія яны заслужылі працавітасцю, неацэнным жыццёвым вопытам і мудрасцю.

Па добрай традыцыі ГУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» праводзіў акцыю "Ад сэрца да сэрца». У рамках акцыі 10-ці малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам раёна, якія знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні, ўручаны святочныя і прадуктовыя наборы.

Асаблівую падзяку хочацца выказаць спонсарам, якія прынялі ўдзел у правядзенні дадзенай акцыі: індывідуальным прадпрымальнікам Кнышу Андрэю Аляксандравічу, Літвак Рыгору Васільевічу, дырэктару ПГУП «Робсан» Чумакова Дзмітрыю Аляксандравічу. Хай Вашы добрыя справы вернуцца да Вас поспехам, радасцю і росквітам!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных