«Экстрэмісцкія мерапрыемствы ў РБ»

Часта людзі сталага ўзросту становяцца ахвярамі няшчасных выпадкаў у побыце, а таксама ахвярамі дзеянняў злачынцаў, цынічна карыстаюцца даверлівасцю асоб гэтых катэгорый.

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў рамках «Школы Бяспекі» прайшлі сустрэчы з начальнікам Івацэвіцкага раённага следчага камітэта Лішко В.М. і спецыялістам аддзела продажаў ААТ «Беларусбанка» Лінкевіч Е.В.

Вадзім Мікалаевіч выступіў з дакладам на тэму «Экстрэмісцкія мерапрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь». Прывёў прыклады пратэстных мерапрыемстваў, якія былі здзейснены ў Івацэвіцкім раёне. Начальнік Івацэвіцкага раённага следчага камітэта звярнуў увагу на злачынства, колькасць якіх павялічылася, з банкаўскімі карткамі і патлумачыў алгарытм дзеянняў па захаванні сваёй бяспекі.

Спецыяліст аддзела продажаў ААТ «Беларусбанка» Лінкевіч Е.В. распавяла пра паслугі банка, якія прадстаўляюцца для пенсіянераў.

Сустрэчы былі карыснымі. Грамадзяне змаглі задаць пытанні.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных