«Моцная сям'я - прэстыж дзяржавы»

«Моцная сям'я - прэстыж дзяржавы» - пад такім дэвізам на базе ДУ "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» 15 лютага 2021 года прайшоў семінар, мэтай якога з'яўлялася абмеркаванне дзеючых мер дзяржаўнай падтрымкі сем'яў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама садзейнічанне ўмацаванню інстытута сям'і.

Семінар наведалі 16 актыўных тат і мам, якія маглі задаць пытанні спецыялістам розных структур.

У пачатку гэтага мерапрыемства спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Аксана Аляксандраўна Цярэшка праінфармавала прысутных аб пытаннях сацыяльнага абслугоўвання сем'яў з дзецьмі. Цікавасць у прысутных выклікала інавацыйная паслуга «Бабуля на гадзіну», якая рэалізуецца на прынцыпах валанцёрства ў дапамогу сем'ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, па нагляду за дзецьмі.

Пытанні па атрыманні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі асвяціла спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу і прагназавання Таццяна Фёдараўна Снітко.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася праблема хатняга гвалту. Яўген Анатольевіч Міхнюк, начальнік аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Івацэвіцкага райвыканкама, адзначыў, што вялікая і дружная сям'я будзе там, дзе бацькі з'яўляюцца прыкладам гарманічных і добразычлівых узаемаадносін.

Аб падыходах па ўмацаванні рэпрадуктыўнага здароўя мужчын і жанчын, неабходнасці захавання здаровага ладу жыцця, а таксама аб гарантыях і льготах у сістэме аховы здароўя расказала загадчык жаночай кансультацыі, акушэр-гінеколаг Наталля Пятроўна Кавалевіч.

З не менш важным пытаннем аб працоўных, пенсійных гарантыях выступіла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Івацэвіцкага райвыканкама - начальнік аддзела пенсій і дапамог Марыя Ільінічна Пархомік. Прысутных хвалявалі пытанні датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу, льготы ў працоўным кодэксе, прадугледжаныя для шматдзетных бацькоў і бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама пытанні прызначэння дзяржаўных дапамог сем'ям з двума дзецьмі, якія нарадзіліся адначасова.

Найбольш «вострай» з'явілася тэма паляпшэння жыллёвых умоў, бо жылплошчу - адно з самых важных умоў развіцця і дабрабыту сям'і. Ірына Леанідаўна Кріуша, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, давала адказы на пытанні аб ільготным крэдытаванні, субсідзіраванні, прадастаўленні арэнднага жылля і будаўніцтве жылля ў Івацэвіцкім раёне.

«Такія мерапрыемствы - выдатны спосаб ўзаемадзеяння ў вырашэнні розных пытанняў», - такое меркаванне па выніку семінара высказала шматдзетная маці Абрамчук Таццяна Уладзіміраўна.

Неабходна адзначыць, што ў далейшым працягнецца практыка правядзення такіх дыялогаў з мэтай павышэння інфармаванасці насельніцтва аб дзеючых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў у нашай краіне.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных