«Усе на зямлі ад матчыных рук!»

Любая, нават самая вялікая рака, мае свой пачатак - свой выток, так і любы чалавек мае свой выток, і гэты выток - мама. Для кожнага чалавека гэтае слова асацыюецца з цеплынёй, дабрынёй, любоўю. 14 кастрычніка ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту адбылося святочнае мерапрыемства "Усе на зямлі ад матчыных рук». На свяце прысутнічалі жанчыны-маці розных пакаленняў: мамы, бабулі, прабабулі. Загадчыца аддзялення - Саутіна П.Н. цёпла і сардэчна павіншавала прысутных са святам, пажадала ўсім мамам і бабулям адчуваць сябе па-сапраўднаму любімымі, патрэбнымі і шчаслівымі.

Шершевец С.І., Грудовая М.А., Тажун Т.Д. падзяліліся прыгожымі вершамі пра жанчыну, пра маці.

Грамадзяне сталага веку атрымалі зарад станоўчых эмоцый і добры настрой.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных