«Увага, грып!»

13 кастрычніка ў межах «Школы здароўя» ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту адбылася сустрэча-гутарка з урачом-інтэрнам Казельскім Яўгенам Васільевічам на тэму «Грып».

Спецыяліст Івацэвіцкай ЦРБ распавёў прысутным пра спосабы прафілактыкі грыпу. У ліку галоўных рэкамендацый - максімальна абмежаваць з'яўленне ў грамадскіх месцах. Калі ўсё ж такі паўстала неабходнасць у наведванні людных месцаў, лепш скарыстацца ахоўнай медыцынскай маскай.

У час размовы прысутныя даведаліся, пра шматлікія лекавыя прэпараты, якія можна ўжываць з прафілактычнай мэтай, але папярэдне пракансультаваўшыся з лекарам, які лечыць. Яўген Васільевіч падкрэсліў, што асноўным спосабам прафілактыкі вострых рэспіраторных захворванняў з'яўляецца вакцынацыя, так як яна зніжае распаўсюджванне хваробы і палягчае працягу захворвання.

Пасля гутаркі ўсе ўключыліся ў бурнае абмеркаванне гэтай актуальнай тэмы як коронавірус, задавалі пытанні маладому спецыялісту і атрымалі вычарпальныя адказы.

Таксама адбылася сустрэча з настаяцелем храма Дзяржаўнай іконы Божай маці «Казанскай» протаіерэем Рыгорам на тэму «Паслухмянасць, свабода, асоба».

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных