«Ад сэрца да сэрца»

1 кастрычніка - асаблівае свята, Дзень пажылога чалавека. Гэта свята, якое дае яшчэ раз зразумець усім нам, што старэйшае пакаленне мае патрэбу ў нашай любові, клопаце і ўвазе.

Па добрай традыцыі ГУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» праводзіў акцыю "Ад сэрца да сэрца». У рамках акцыі 25-ці малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам раёна, якія знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні, ўручаны святочныя паштоўкі і прадуктовыя наборы.

Асаблівую падзяку хочацца выказаць спонсарам, якія прынялі ўдзел у правядзенні дадзенай акцыі: старшыні РГА «Белая Русь» Покалюку Дзянісу Валер'евічу, індывідуальным прадпрымальнікам Кнышу Андрэю Аляксандравічу, Лунь Ірыне Віктараўне, Літваку Рыгору Васільевічу, дырэктару ПУП «Стыльны ход» Сац Таццяне Мікалаеўне, дырэктару ПГУП "Робсан» Чумакову Дзмітрыю Аляксандравічу. Хай Вашы добрыя справы вернуцца да Вас поспехам, радасцю і росквітам!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных