«Захаванне мер пажарнай бяспекі ў побыце ў асенне-зімовы перыяд»

5 кастрычніка 2020 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» прайшла сустрэча з прадстаўніком РАНС, старшым інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пархомік Уладзіславай Уладзіміраўнай.

У сувязі з тым, што ўсталявалася халоднае надвор'е насельніцтва актыўна выкарыстоўвае ў побыце электронагревательные прыборы. Нярэдка для гэтых мэтаў выкарыстоўваюць абагравальнікі ня завадскога вырабу, якія ўяўляюць сабой сур'ёзную небяспеку не толькі для захаванасці жылля, але і для жыцця людзей. Работнік МНС правёў тлумачальную гутарку па пытаннях бяспечнага пражывання, эксплуатацыі электрапрыбораў, неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

А для замацавання матэрыялу, Уладзіслава Уладзіміраўна, правяла конкурс «Мудрасць. Вопыт. Бяспека», які праходзіў у тры этапы. Грамадзяне сталага веку адказвалі на пытанні, звязаныя з правіламі пажарнай бяспекі, ўсталёўвалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік на драўляную дошку, а таксама за мінімальны колькасць часу надзелі баявую вопратку ратавальнікаў і з дапамогай вогнетушыцеля змагаліся з узгараннем.

Па выніках конкурсу перамагла Крывашэева С.П. ёй прысвоілі спецыяльнае званне «Супер бабуля МНС», астатнім удзельнікам выдалі сертыфікаты аб паспяховым праходжанні курса «Маладога байца МНС».

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных