«Дзень дабра і павагі»

01.10.2019 людзі з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, прынялі ўдзел у акцыі, прымеркаванай да Дня пажылога чалавека «Дзень дабра і павагі», што праводзіцца ў салоне «Акадэмія прыгажосці». Хлопцы павіншавалі пажылых грамадзян, якія прыйшлі ў салон, са святам, тым самым выказалі сваю павагу і ўдзячнасць да старэйшага пакалення, а таксама інваліды ўручылі ўсім удзельнікам акцыі кветкі.
У гэты дзень людзям з інваліднасцю ў салоне прыгажосці аказваліся паслугі стрыжкі на бязвыплатнай аснове, а пажылым грамадзянам паслугі педыкюру.
Шчаслівыя і прыгожыя, з усмешкай на твары, у гэты святочны дзень пакідалі сцены «Акадэміі прыгажосці» людзі з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных