Сустрэча з прадстаўніком РАНС у рамках «Школы бяспекі»

       15 жніўня 2019г. у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» прайшла сустрэча са старшым інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пархомік Уладзіславай Уладзіміраўнай на тэму «CуперCтар».
       Падчас правядзення віктарыны удзельнікам было прапанавана самім паспрабаваць ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася, як прыбраць ртуць, калі разбіўся градуснік і правілы карыстання пераносным вогнетушыцелем.
      Шмат пытанняў было зададзена Ўладзіславе Уладзіміраўне, на якія яна грунтоўна дала адказы. Сустрэча была вельмі пазнавальнай і цікавай. У канцы сустрэчы ўдзельнічаюць атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных