Акцыя «Дом без гвалту»

З 2018/11/12 па 2018/12/10 ў рамках акцыі «Дом без гвалту» спецыялістамі ГУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» (далей - цэнтр) сумесна з супрацоўнікамі Івацэвіцкага РАУС былі наведаны 32 сям'і, у якіх мелі месца сямейна-бытавыя скандалы. Спецыялістамі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі цэнтра з грамадзянамі, якія дапусцілі скандалы на сямейна-бытавой глебе, былі праведзены гутаркі прафілактычнага характару, накіраваныя на недапушчэнне сямейна-бытавых сварак. Грамадзяне таксама атрымалі прафілактычныя буклеты «Дом без гвалту» і візітоўкі з кантактнай інфармацыяй цэнтра.
12.12.2008 спецыялістамі цэнтра сумесна з аддзелам аховы і прафілактыкі Івацэвіцкага РАУС адбылося прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне сямейных скандалаў. Дадзенае мерапрыемства наведалі 12 чалавек.
Старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Івацэвіцкага РАУС маёр міліцыі Квашэвіч М.В. папярэдзіла грамадзян, якія наведалі прафілактычнае мерапрыемства аб адказнасці за здзяйсненне сямейна-бытавых скандалаў.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных