Роднаму краю часцiнку душы прысвячаю

7 снежня супрацоўнiкамi Iвацэвiцкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва была арганiзавана сяброўкая сустрэча актыўных удзельнiкаў  клуба «Мы бачым мiр сэрцам» (iнвалiдаў  па зроку) з мастаком, паэтам i празаiкам  - Анатолем Галушка.

Анатоль падзялiўся з гасцямi яскравымi ўспамiнамi з дзяцiнства, расказаў як знаходзiць iдэi для новых мастацкiх  твораў.

Валянцiна Кавалевiч з вялiкай  пяшчотай прачытала па памяцi верш i байку, напiсаныя Анатолем. Творчае выкананне вельмi спадабалася аўтару.

 “Творы сустрэлiся с аўтарам”, - рэзумiраваў мерапрыемства Iван Мiкалаевiч Каленiк- старшыня  Iвацэвiцкай раённай арганiзацыi  iнвалiдаў па зроку.

Нягледзячы на тое, што большасць  прысутных на сустрэчы маюць  праблемы са здароўем, мерапрыемства прайшло весела i шчыра: добры i тонкi гумар, iнтэлегентнасць i душэўнае багацце  Анатоля не перастаюць уражваць усiх, хто хоць аднойчы сустрэўся з iм.

Гэты яскравы самабытны чалавек дзень за днём роднаму краю часцiнку сваёй душы прысвячае i шчыра дзелiцца  сваiм душэўным цяплом.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных