«Хачу ўсё ведаць»

31 кастрычніка 2018г. у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» прайшла інтэлектуальная гульня "Хачу ўсё ведаць».
Вядучая Свитич Берта Фёдараўна склала цікавыя пытанні пра жывёльны і раслінны свет. Гульня праходзіла за круглым сталом. За кожны правільны адказ гульцы атрымлівалі жэтон. Па колькасці заробленых жэтонаў былі вызначаны лідэры.
Пераможцамі інтэлектуальнай гульні «Хачу ўсё ведаць» сталі наступныя ўдзельнікі:
III месца атрымала Дзягцярык Вера Іванаўна, II месца - Мулярчык Галіна Станіславаўна, I месца заслужана атрымала Краснова Раіса Валянцінаўна.
Мы выказваем словы ўдзячнасці за цікавую і пазнавальную інтэлектуальную праграму Свитич Берта Фёдараўне, а яшчэ і за салодкі пачастунак, якім парадавала ўсіх прысутных па заканчэнні мерапрыемства.

 

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных