Увага! Актыўныя і цікаўныя пенсіянеры г. Івацэвічы!

Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» запрашае на 1-ы курс навучання ў «Універсітэт трэцяга ўзросту» на 2018/2019 навучальны год (кастрычнік-май).

Мы прапануем Вам зрабіць сваё жыццё ярчэй, навучыцца новаму, умацаваць здароўе, знайсці новых сяброў, рэалізаваць свой творчы патэнцыял...

Навучанне ў «Універсітэце трэцяга ўзросту» будзе праходзіць па 6 напрамках. Тэматыка і змест заняткаў можа вар'іравацца, мяняцца выкладчыкам, зыходзячы з патрэбаў і магчымасцяў удзельнікаў груп.

Умовамі для залічэння з'яўляюцца:

жаданне развівацца і вучыцца новаму;
непрацуючыя грамадзяне ва ўзросце 60 гадоў і старэй (пенсійнае пасведчанне, пашпарт);
знаёмства з правіламі «Універсітэта трэцяга ўзросту» (індывідуальнае сумоўе);
афармленне неабходных дакументаў (уступная анкета, заяву, пенсійнае пасведчанне, пашпарт, медыцынская даведка).
Факультэты «Універсітэта трэцяга ўзросту» на 2018/2019 уч. г.:

«Этыкет»;
«Кампутарная пісьменнасць»;
«Замежная мова» (нямецкая мова, польская мова);
«Інтэлектуальныя спартыўныя гульні» (шахматы);
«Турызм і краязнаўства»;
«Культура і мастацтва».

Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефоне: 9-60-97

Наш адрас: г. Івацэвічы, вул. Шчорса 13, кабінет №10

Рэжым работы аддзялення:

Панядзелак-пятніца 8.00-13.00,14.00-17.00.

Мы заўсёды рады Вас бачыць!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных