«Час цудаў»

Падчас святкавання Новага года і Каляд усе мы верым, што павінна здарыцца нешта незвычайнае, добрае і крышачку чароўнае. І бывае, нават, здаецца, што ў паветры лунаюць часцінкі дабра. Новы год – гэта час цудаў, спаўнення жаданняў і, вядома ж, падарункаў.
Правядзенне штогадовых навагодніх дабрачынных акцый ужо стала добрай традыцыяй у дзяржаўнай установе «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». У гэты час супрацоўнікі надаюць асаблівую ўвагу грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
У рамках акцыі «Я ствараю дабро» спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ўручылі прадуктовыя наборы і салодкія навагоднія падарункі 35 маломобильным інвалідам I групы.
У рамках правядзення рэспубліканскай навагодняй акцыі «Нашы дзеці», спецыялістамі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі сфарміравана 100 падарункаў, якія былі ўручаны дзецям – інвалідам, якія маюць 3 і 4 ступень страты здароўя, дзецям-інвалідам з няпоўных і шматдзетных сем'яў.
Супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму, у ходзе акцыі «З цяплом у вадохрышчанскія маразы», уручылі 9 харчовых набораў адзінокім інвалідам сталага ўзросту, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні на даму і якія пражываюць на тэрыторыі Речковского сельвыканкама.

 

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных