«Аб капелюшы жартам і ўсур'ёз»

18 жніўня ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшло літаратурна-гульнявое мерапрыемства «Аб капелюшы жартам і ўсур'ёз». Вядучая свята Шерешевец Святлана Іванаўна, актывістка аддзялення, распавяла ўсім прысутным гісторыю моды на капялюшы, суправаджаючы свой расказ паказам капелюшоў. Гэтыя звесткі былі вельмі цікавыя і карысныя.
Затым яна падзяліла ўсіх прысутных на дзве каманды: «Кепка» і «Панама». Каманды спаборнічалі ў веданні відаў капелюшоў, ва ўменні растлумачыць крылатыя выразы і прыказкі аб капелюшах, а таксама ва ўменні майстраваць капялюшы з газет.
Шмат новага і цікавага мы даведаліся пра капелюшах. Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны падарункамі, падрыхтаванымі Святланай Іванаўнай.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных