«З цяплом у Новы год»

Нараджэнне Хрыстовае - лепшы час для добрых спраў. Вера неаддзельная ад спраў міласэрнасці, а добрыя справы і дапамога тым, хто жыве ў нястачы, - гэта і ёсць непасрэдная праява любові.

06.01.2023 па добрай традыцыі дзяржаўнай установай "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" была праведзена дабрачынная акцыя "З цяплом у Новы год". У рамках акцыі 6-ці адзінокім непрацаздольным грамадзянам раёна, якія знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні, былі ўручаны Калядныя падарункі ў выглядзе харчовых набораў.

Паралельна з акцыяй адбылося выязное паседжанне клуба «Жыццёвы калейдаскоп» на тэрыторыі Святавольскага і Мілейкаўскага сельскіх Саветаў. Такія сустрэчы для адзінокіх людзей як глыток свежага паветра. Яны іх чакаюць, радуюцца ім, і пачуццё адзіноты знікае, калі старыя бачаць клопат і ўвагу да сябе.

Адмысловую падзяку жадаецца выказаць фундатарам, якія прынялі ўдзел у правядзенні дадзенай акцыі: індывідуальнаму прадпрымальніку Кнышу Андрэю Аляксандравічу і дырэктару ПГУП «РАБСОН» Чумакову Зміцеру Аляксандравічу. Дзякуем Вам за праяву міласэрнасці і чулае стаўленне да людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Няхай Ваша дабрыня і шчодрасць вернуцца да Вас сто разоў. Жадаем Вам усялякіх даброт, здароўя, працвітання і пабольш цяпла на Вашым жыццёвым шляху.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных