«Культурна масавае мерапрыемства «Са святам зімы ці як у Дзядулі Мароза зніклі валёнкі»

Кожны год у канцы снежня для людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН", арганізуюцца святочныя навагоднія мерапрыемствы. І бягучы год не стаў выключэннем. 26 снежня 2022 года, гасцінна расчыніў свае дзверы ДУК "Івацэвіцкі гарадскі Дом культуры". Непаўторная атмасфера свята захапіла ўсіх. Прыгожа ўпрыгожаная зала, прыбраная ёлка, падарункі, Дзед Мароз і Снягурка і іншыя казачныя персанажы чакалі нашых хлопцаў. Усе наведвальнікі з задавальненнем расказвалі вершы, спявалі песні. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя з рук самога Дзядулі Мароза! Свята атрымалася вельмі вясёлае і пакінула шмат прыемных уражанняў і эмоцый. А для нас лепшы падарунак да Новага года - гэта бачыць шчаслівыя вочы нашых хлопцаў!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных