"3 снежня - Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь"

01.12.2022 адбылося выязное пасяджэнне клуба «Жыццёвы калейдаскоп» на тэрыторыі Яглевіцкага сельскага Савета (в. Боркі, в. Кушнеры, аг. Падстарынь).

Сустрэча была прысвечана Дню інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Члены клуба і сацыяльныя работнікі наведалі на даму чатырох грамадзян з інваліднасцю, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні дома, якім былі ўручаны паштоўкі і памятныя падарункі.

Няхай многія з іх абмежаваныя ў магчымасцях, але ў гэты дзень, мы пажадалі ўсім простага чалавечага шчасця, кахання, радасці, разумення навакольных і поспехаў на абраным жыццёвым шляху.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных