"Школа бяспекі"

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН" 15.11.2022 адбылося пасяджэнне "Школы бяспекі", прымеркаванай да акцыі "За бяспеку разам". Перад прысутнымі людзьмі з інваліднасцю выступіў старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Івацэвіцкага РАНС Шуст А.Я.

Інспектар расказаў хлопцам, па якіх прычынах часцей за ўсё адбываюцца пажары. Нагадалі, як дзейнічаць, калі раптам здарылася надзвычайная сітуацыя. Абмеркавалі небяспекі, якія падцікоўваюць дарослых і дзяцей, як дома, так і на вуліцы. Дзеці даведаліся, што ж такое аўтаномны пажарны апавяшчальнік і для чаго ён неабходны дома.

Работнік МНС распавёў аб карысным мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач» і парэкамендавалі, каб кожны карыстальнік мабільнага тэлефона ўстанавіў яго сабе. Маладыя людзі з радасцю адказвалі на пытанні віктарыны, выклікалі ратавальнікаў па нумарах «101», «112», расказвалі пра розныя сітуацыі, у якіх давялося пабываць. Галоўная мэта такіх, якія сталі ўжо традыцыйнымі, мерапрыемстваў-навучыць людзей з інваліднасцю правілам бяспечных паводзін, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі і навучыць іх асцярожнасці і дзеянням у надзвычайных сітуацыях.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных