"Спартакіяда для інвалідаў па зроку Івацэвіцкага раёна, прымеркаваная да Міжнароднага дня сляпых"

У рамках Рэспубліканскага месячніка "Чалавек з белым кіем" і напярэдадні Міжнароднага дня сляпых (13 лістапада) на тэрыторыі стадыёна "Кляноўка-арэна" ў г.Івацэвічы адбылася спартакіяда для людзей з інваліднасцю па зроку. Праграма мерапрыемства была даволі насычаная - спартыўныя гульні і эстафеты, заняткі на вулічных трэнажорах. Для людзей з інваліднасцю гэтае спартовае свята стала выдатнай магчымасцю не толькі прадэманстраваць свае спартовыя здольнасці і дасягненні, фізічную цягавітасць і волю, але і проста весяла і цікава правесці час у кампаніі сваіх сяброў. Пасля заканчэння спартакіяды ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных