«Пра вынікі дыстанцыйнага абласнога творчага фэсту сярод людзей з інваліднасцю «Скарбонка талентаў»

У мэтах фарміравання цікавасці ў людзей з інваліднасцю да беларускай народнай творчасці, пачуцця патрыятызму, актывізацыі работы з інвалідамі ў ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН" адбыўся другі дыстанцыйны абласны творчы фестываль сярод людзей з інваліднасцю "Скарбонка талентаў - 2022", прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Тэма фестывалю - "Беларускі народны фальклор".

Удзел у фестывалі прынялі 7 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Брэсцкай вобласці: ДУ "Кобрынскі ТЦСАН", ДУ "Драгічынскі ТЦСАН", ДУ "ТЦСАН г. Пінска", ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН", ДУ "Бярозаўскі ТЦСАН", ДУ "ТЦСАН Брэсцкага раёна", ДУ «ТЦСАН Маскоўскага р-на г. Брэста».

Па выніках правядзення фестывалю пераможцамі прызнаны:

1 месца – ДУ “ТЦСАН Брэсцкага раёна” з тэатральнай пастаноўкай “Касіў Ясь канюшыну”;

2 месца - ДУ "Бярозаўскі ТЦСАН" з музычнай кампазіцыяй "Цячэ вада ў ярак";

3 месца - ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН" з творчым нумарам "Мы-беларусы!" і ДУ "ТЦСАН г. Пінска" з танцавальным нумарам "Беларуская полька".

Віншуем пераможцаў і дзякуем усім за ўдзел! Да сустрэчы ў наступным годзе!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных