Аб выніках міжрэгіянальнага дыстанцыйнага фота-конкурсу для шматдзетных сем'яў "Мы жывем у Беларусі"

У мэтах патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь, папулярызацыі нацыянальных культурных каштоўнасцей, прыцягнення ўвагі насельніцтва да пытанняў развіцця і захавання культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі і выяўлення талентаў у галіне фатаграфіі і фотамастацтва ў ДУ "Івацэвіцкі ТЦСАН" з 19 верасня па 14 кастрычніка 2022 года праведзены міжрэгіянальны дыстанцыйны фота-конкурс для шматдзетных сем'яў "Мы жывем у Беларусі".

17 кастрычніка 2022 года падведзены вынікі конкурсу, які ацэньваўся па трох намінацыях:

- «Настрой майго раёна. Штодзённыя замалёўкі»;

- «Беларусь. Поры года";

- "Нечаканы ракурс".

Пераможцамі конкурсу прызнаны:

- Калгушкіна Таццяна Уладзіміраўна, ДУ "Ляхавіцкі ТЦСАН" (намінацыя: "Настрой майго раёна. Штодзённыя замалёўкі";

- Камянецкая Міраслава Аляксандраўна, ДУ "ТЦСАН Маскоўскага раёна г. Брэста" (намінацыя: "Беларусь. Поры года");

- Нікаленка Святлана Іванаўна, ДУ "ТЦСАН г. Баранавічы" (намінацыя: "Нечаканы ракурс").

Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за ўдзел!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных