"Экскурсія ў г.Брэст для людзей з інваліднасцю, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці"

30.09.2022 г. людзі з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, філіял цэнтра ў г. Косава, сумесна са сваімі бацькамі, а таксама сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў здзейснілі экскурсію ў г. Брэст, прымеркаваную да Года гістарычнай памяці. Падчас экскурсіі дзеці наведалі Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, дзе паглядзелі спектакль “Кот у ботах” і на нейкі час перанесліся ў свет казак і прыгод.

У «Зімовым садзе» УА «БрДУ ім. А.С.Пушкіна» даведаліся шмат цікавага пра расліны нашай планеты, акунуліся ў экзатычны свет, поўны дзіўных і незвычайных прадстаўнікоў флоры. Экскурсія скончылася ў Свята-Мікалаеўскай Брацкай царкве г. Брэста. Экскурсантаў сустрэў айцец Валерый, які расказаў пра гісторыю храма, яго ўнутранае ўладкаванне і ўбранне, пра асабліва шанаваныя іконы. Дзеці прыклаліся да «святочнага» абраза, падалі царкоўныя запіскі, паставілі свечкі і атрымалі святарскае благаслаўленне перад падарожжам дадому.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных