Правядзенне дабрачыннай акцыі "Падрыхтуй дзіця да школы"

Добрай традыцыяй для дзяржаўнай установы "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" стала правядзенне дабрачыннай акцыі "Падрыхтуй дзіця да школы".

Неад'емнай часткай гэтага мерапрыемства з'яўляецца збор канцылярскіх тавараў для сем'яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

За кошт спонсарскіх сродкаў было набыта 48 канцылярскіх набораў на агульную суму 635,19 рублёў. А таксама 48 сем'яў атрымалі ад СТАА «Контэ Спа» калготкі і шкарпэткі дзіцячыя на агульную суму 2387,86 рублёў.

Спонсарамі гэтай акцыі сталі Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь", Івацэвіцкая раённая арганізацыя ГА "Беларускі фонд міру", СТАА "Контэ Спа", Івацэвіцкі спіртзавод ф-л ААТ Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод Белалка, індывідуальны прадпрымальнік Кныш Андрэй Аляксандравіч.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных