Аграсядзіба NatUrlich

29 ліпеня 2022 г. у рамках клуба «Я буду жыць для цябе» была арганізавана экскурсія ў заасад в. Дэколы, Баранавіцкага раёна для вольнага часу і актыўных зносін сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У заасадзе дзецям адкрылася магчымасць не толькі палюбавацца, але і сфатаграфавацца, пагладзіць і пакарміць жывёлін.

Тэрыторыя заасада ўпрыгожана вялікай колькасцю разнастайных раслін і дрэў. Гэтую карціну гарманічна дапаўняюць вальеры для птушак і жывёлін.

Незабыўнае захапленне атрымалі дзеці, дакрануўшыся да альпакаў, янотаў, вярблюда і іншых жывёл.

Наведванне заасада прынесла радасць далучэння да жывёльнага свету нашай планеты, адкрыла перад дзецьмі многія таямніцы самых розных сваіх насельнікаў, ад знаёмых з дзяцінства да самых рэдкіх і экзатычных.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных