Моцная сям'я - прэстыж дзяржавы

ДУ "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" працягвае практыку інфармаванасці насельніцтва аб дзеючых мерах па дзяржаўнай падтрымцы сем'яў у Рэспубліцы Беларусь. 18.05.2022 да Міжнароднага Дня сям'і на тэрыторыі Даманаўскага сельскага савета прайшоў семінар "Дужая сям'я - прэстыж дзяржавы". Актыўныя мамы і таты сабраліся ў актавай зале Даманаўскага сельскага Дома культуры, каб задаць свае хвалюючыя пытанні спецыялістам розных структур.

У пачатку мерапрыемства спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Ганна Мікалаеўна Карачун азнаёміла прысутных з сістэмай сацыяльнага абслугоўвання сем'яў з дзецьмі.

На сустрэчы абмяркоўвалася тэма аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце. Максім Сяргеевіч Сасановіч, інспектар сектара нагляду і прафілактыкі, лейтэнант унутранай службы Івацэвіцкага РАНС, адзначыў, што адказнасць за пажарную бяспеку дзяцей у побыце нясуць бацькі і яны ж з'яўляюцца прыкладам, каб дзеці не ўчынялі дзеянняў, якія могуць прывесці да ўзнікнення пажару.

Аб гарантыях і льготах у сістэме аховы здароўя расказала загадчык Даманаўскай амбулаторыі Алена Іванаўна Дрозд.

З не менш важным пытаннем аб працоўных і пенсійных гарантыях выступіла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Івацэвіцкага райвыканкама - начальнік аддзела пенсій і дапамог Марыя Ільінічна Пархомік. Прысутных хвалявалі пытанні датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу, ільготы ў працоўным кодэксе, а таксама пытанні налічэння працоўнага стажу і як павысіць даход у пенсіённым узросце.

Тэму аб выдзяленні ўчасткаў для будаўніцтва жылля асвяціў старшыня Даманаўскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Рыгоравіч Казленя. У ходзе свайго выступлення Сяргей Рыгоравіч звярнуў увагу прысутных на магчымасць прадастаўлення ў арэнду зямельных угоддзяў для развіцця прыватнага бізнесу з субсідуемай падтрымкай дзяржавы, тым самым вырашыць праблему наяўнасці працоўных месцаў у сельскай мясцовасці.

"Такія мерапрыемствы - выдатны спосаб узаемадзеяння ў вырашэнні розных пытанняў" - такое меркаванне па выніку семінара выказала шматдзетная маці Юлія Васільеўна Шыманчык.

Завяршыўся семінар святочным канцэртам, прысвечаным Міжнароднаму Дню сям'і, які падрыхтавалі работнікі Даманаўскага сельскага Дома культуры.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных