"Казачны свет жывёл"

20 ліпеня 2023 года ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай стратэгіі "Актыўнае даўгалецце - 2030" пажылыя грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне для грамадзян пажылога ўзросту наведалі парк жывёл "Дыпрыз".

У час экскурсіі пажылыя грамадзяне змаглі пазнаёміцца бліжэй з дзіўнымі насельнікамі дзікай фауны розных краін, даведацца шмат новага і цікавага пра жыццё жывёл.

Удзельнікі экскурсіі, знаходзячыся ў натуральных прыродных умовах заапарка, адзначылі новыя гукі, фарбы, пахі. Такім чынам, яны атрымалі магчымасць «адчуваць» навакольны свет, бачыць і чуць тое, з чаго ён складаецца. Усе атрымалі шмат прыемных уражанняў, эмоцый. Гэтая экскурсія запомніцца ўсім надоўга!

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных