Дзень Незалежнасці

 

02.07.2021 адбылося выязное пасяджэнне клуба «Жыццёвы калейдаскоп» у аг. Ходак Жытлінская сельскага Савета.

Сустрэча была прысвечана Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Дзень незалежнасці - гэта значная дата для ўсіх беларусаў. Яна нагадвае пра тое, якім коштам нашаму народу дасталася незалежнасць, падкрэслівае яе каштоўнасць і прымушае задумацца пра будучыню. Акрамя таго, як і любое свята, 3 лiпеня аб'ядноўвае народ, дорыць станоўчыя эмоцыі і ўсмешкі, што таксама вельмі важна. Гэта добрая нагода павіншаваць са святам нашых грамадзян, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні на хаце. Усе прысутныя былі рады нашаму візіту, зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі. Пажылым грамадзянам мы шчыра пажадалі моцнага здароўя, міру і доўгіх гадоў жыцця.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных