«Нам дарогі гэтыя забыць нельга»

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту 7 мая 2021, праведзена літаратурна-музычная праграма «Нам дарогі гэтыя забыць нельга», прысвечаная святкаванню 76-гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пажылыя людзі падзяліліся ўспамінамі пра сваіх родных, бо дзякуючы мужнасці і гераізму кожнага салдата наступіла доўгачаканая Перамога. Вядучая мерапрыемства, Мулярчык Г.В., распавяла аб нашых земляках, жыхарах Івацэвіцкага раёна, якія прайшлі дарогамі вайны.

Мерапрыемства скончылася хвілінай маўчання ў памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба над галавой, за светлую будучыню дзяцей і ўнукаў. На развітанне выканалі самую народную і любімую песню «Дзень Перамогі».

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных