«Навагодняя фантазія»

        24.12.2019 г. адбылося выязное пасяджэнне клуба «Жыццёвы калейдаскоп». Святочная сустрэча «Навагодняя фантазія», якая была арганізавана ў гасцінным доме грамадзянкі Русак Зінаіды Ігнацьеўны, якая знаходзіцца на надомным абслугоўванні.

За сталом вяліся цёплыя і душэўныя гутаркі. Бабулі распавядалі пра традыцыі правядзення свята, ўспаміналі прымаўкі і прыкметы, звязаныя са святкаваннем Новага Года і Каляд.

Навагодняя сустрэча стала прыемным святам зносін, падарыла ўсім добры настрой і атмасферу чараўніцтва.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных