«Тата, мама, Я - спартыўная сям'я»

11 снежня 2019 г. праводзіўся раённы спартыўны канкурc «Тата, мама, Я - спартыўная сям'я» з удзелам шматдзетных сем'яў на базе ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Івацэвічы».

Арганізатарам конкурсу - спецыялістам ГУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» - удалося падрыхтаваць відовішчнае мерапрыемства.

За званне самай спартыўнай, дружнай і вясёлай змагаліся чатыры шматдзетныя сем'і: Абрамчук, Пытляк, Татарчук і Тысевіч. У складзе кожнай каманды было чатыры чалавекі: мама, тата і два дзіцяці. Гэтыя спаборніцтвы сталі не толькі выпрабаваннем сілы і спрыту дзяцей і бацькоў, але і паказчыкам згуртаванасці кожнай каманды.

Пераможцам конкурсу «Тата, мама, Я - спартыўная сям'я» стала каманда «Хуткія кеды», сям'і Пытляк.

Арганізатары мерапрыемства ўпэўненыя, спартыўная сям'я - гэта здаровая і моцная сям'я. І ўсе сем'і, якія прынялі ўдзел у конкурсе «Мама, тата, я - спартыўная сям'я», ужо пераможцы! Хочацца спадзявацца, што зарад станоўчай энергіі, дружбы і радасці, які шматдзетныя сем'і атрымалі ў гэты дзень, надоўга застанецца з імі.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных