«Галава сівая, ды душа маладая»

3 кастрычніка 2019 г. у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» упершыню адбыўся абласны шашачны турнір «Галава сівая, ды душа маладая», прысвечаны Дню пажылых людзей.
У спаборніцтвах сустрэліся каманды: ДУ "Ляхавіцкі ТЦСАН», ДУ «Бярозаўскі ТЦСАН», ДУ «Пружанскі ТЦСАН», дзве каманды з ДУ "Драгічынскі ТЦСАН», ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН».
Турнір праходзіў у 7 тураў. Судзілі спаборніцтвы Андріяшко Аляксандр Аляксандравіч (галоўны суддзя), Ляўчук Лідзія Іосіфаўна, Матусевіч Сяргей Міхайлавіч.
Пакуль журы падводзіла вынікі турніру, перад гасцямі выступіў з папулярнымі песнямі ўлюбёнец нашага аддзялення - Краўцоў Уладзімір Іванавіч. Удзельнікі турніру з задавальненнем яму падпявалі і танчылі. Таксама ўсе жадаючыя спявалі свае песні і чыталі вершы.
У выніку перамогу атрымалі - 1 месца заняла каманда з г. Пружаны, 2 месца прысудзілі камандзе з г. Івацэвічы, 3 месца - г. Бяроза.
У асабістым першынстве перамог Прімоченко Аляксандр Васільевіч з ГУ "Пружанскі ТЦСАН», 2 і 3 месца заваявалі прадстаўнікі з ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» - Ятченя Канстанцін Дзмітрыевіч і Кавалевіч Аляксей Рыгоравіч.
Каманды-пераможцы і пераможцы ў асабістым першынстве былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі.
Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту дзякуе за аказаную спонсарскую дапамогу старшыні раённай Івацэвіцкай арганізацыі РГА "Белая Русь" Покалюка Дзяніса Валер'евіча і індывідуальнага прадпрымальніка Юркевіч Вольгу Казіміраўну.
Мы спадзяемся, што такі турнір стане штогадовым мерапрыемствам нашага цэнтра.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных