Апошні званок у «Універсітэце трэцяга ўзросту»

Вось і празвінеў апошні званок у «Універсітэце трэцяга ўзросту» ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН».
Слухачы курса польскай мовы праспявалі прысутным песні на польскай мове, тым самым паказаўшы ўзровень сваіх ведаў. Шмат добрых словаў гучала ў адрас Ляўчук Лідзіі Іо сифовны (педагог па шахматах), Літвінюк Наталлі Васільеўны (педагог па польскай мове), Артёмчик Паліны Мікалаеўны (педагог па турызме і краязнаўству), Паляшчук Веры Антонаўны (педагог па кампутарнай пісьменнасці), Свитич Берты Фёдараўна (педагог па этыкеце), Мулярчык Галіны Станіславаўны (педагог па нямецкай мове).
Словы падзякі гучалі ад загадчыцы аддзялення ДПГПВ Аврусевич Святланы Уладзіміраўны на адрас як педагогаў, так і ў адрас слухачоў. Дзякуючы выдатным педагогам і слухачам, Універсітэт адбыўся. І нашаму Універсітэту быць. І па словах загадчыцы, ён будзе пашыраць свае межы і прыцягваць у свае сцены яшчэ больш педагогаў-валанцёраў.
Мы запрашаем на наступны навучальны год, з 1 кастрычніка 2019 года, у наш Універсітэт ўсіх жадаючых, якім споўнілася 60 гадоў. У нас вы даведаецеся шмат новага і цікавага. Чакаем вас з нецярплівасцю.

Член аддзялення дзённага знаходжання
грамадзян пажылога ўзросту Сліж У.І.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных