Cустрэча сяброў

30 красавіка 2019г. у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Івацэвіцкі ТЦСАН» прайшла сяброўская «Сустрэча сяброў» клуба «Маладыя душой» з клубам «60+» г.п. Целяханы.
З святам Вялікадня павіншавала і павітала гасцей Аврусевич С.В., загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Гасцям ад аддзялення падарылі домовёнка, які з'яўляецца брэндам нашага Цэнтра.
Грамадзяне сталага веку падрыхтавалі для нашых гасцей невялікі святочны канцэрт. У адказ наша аддзяленне павітала спецыяліст па сацыяльнай рабоце філіяла Цэнтра г.п. Целяханы Мрочко Т.А. Нашы госці распавялі пра сябе і пачыталі свае любімыя вершы.
Пасля іх выступу вядучая свята Шерешевец Святлана Іванаўна прадставіла гасцям кожнага члена клуба «Маладыя душой», даўшы магчымасць жадаючым выказацца: пачытаць любімыя вершы ці вершы ўласнага сачынення, выканаць любімыя песні.
Затым гасцей запрасілі на святочнае чаяванне.
Свята атрымалася вельмі душэўным, утульным і добразычлівым. На памяць да канца сустрэчы ўсе сфатаграфаваліся.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных