«Трэці турыстычны злёт сярод людзей з інваліднасцю Брэсцкай вобласці на Івацэвіцкай зямлі»

28.06.2018 на тэрыторыі сярэдняй школы №3 г. Івацэвічы адбыўся трэці турыстычны злёт сярод людзей з інваліднасцю «Івацэвіцкі мерыдыян – 2018», у якім прынялі ўдзел 10 каманд Брэсцкай вобласці: з г. Івацэвічы, г. Драгічына, г. Бярозы, г. Кобрына, г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна, г. Пінска і Пінскага раёна, г. Столін, г. п. Телеханы.
Хлопцы ўдзельнічалі ў шматлікіх турыстычных конкурсах: афармлялі бівак, рыхтавалі сняданак турыста, праходзілі паласу перашкод, спаборнічалі ў веданні правілаў дарожнага руху і тапаграфічных знакаў. Асаблівую цікавасць у ўдзельнікаў мерапрыемства выклікаў творчы конкурс, падчас якога рабяты прадэманстравалі свае творчыя здольнасці.
І пакуль журы падводзіла вынікі турыстычнага злёту, для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана запальная дыскатэка.
У гэтым годзе трэцяе месца заняла каманда «Столінскія партызаны» аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Столінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», другое – каманда «Маланка» аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пінскага раёна» і першае месца – каманда «Топотропы» аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
Па заканчэнні мерапрыемства ўсе каманды былі адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

 

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных