Злёт аматараў скандынаўскай хады ў Брэсце

16 траўня 2018г. аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прыняло ўдзел у Злёце аматараў скандынаўскай хады Інстытута Трэцяга Ўзросту.
У гарадскім парку культуры і адпачынку г. Брэста у Злёце прынялі ўдзел каманды г. Брэста, Бярозаўскага, Брэсцкага, Іванаўскага, Камянецкага, Маларыцкага і Івацэвіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, актыўна якія займаюцца скандынаўскай хадой. Наша каманда «Маладыя душой» у колькасці 9-ці чалавек годна прадэманстравала дэвіз і гімн свайго аддзялення. За што была ўзнагароджана бурнымі апладысментамі членаў іншых каманд.
За асабісты ўклад і актыўны ўдзел у развіцці скандынаўскай хады і папулярызацыі здаровага ладу жыцця была ўзнагароджана Криуша Валянціна Мікалаеўна Падзякай Камітэта па працы, занятасці аб сацыяльнай абароне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, а Хмяльніцкая Яніна Іванаўна - Падзякай Брэсцкай гарадской арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускага саюза жанчын».
Падчас святочнага канцэрта ўсе ўдзельнікі злёту актыўна танчылі і падпявалі артыстам. Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, усе дружна рушылі са скандынаўскімі палкамі да Брэсцкай крэпасці-герою для ўскладання кветак да Вечнага агню. Хоць ліў дождж і было холадна, свята атрымалася. У электрычцы па дарозе дадому сябры нашай каманды дзяліліся ўражаннямі пра падзеі гэтага дня. Мерапрыемства атрымалася незабыўным.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных