«Матуля любая мая»

12 кастрычніка 2017 года ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адбылося святочнае культурна – масавае мерапрыемства, прысвечанае аднаму з самых любімых і светлых святаў – Дня Маці.
Маладыя людзі з інваліднасцю падрыхтавалі яркі і адначасова кранальны канцэрт для сваіх матуль. Хлопцы здзівілі прысутных гасцей новымі танцавальнымі нумарамі, музычнымі пародыямі, пачуццёвымі вершамі, песнямі.
Асабліва прыемна адзначыць, што ў гэтым годзе на сцэне было шмат дэбютных нумароў.
А яшчэ хлопцы самастойна падрыхтавалі сваім матулям памятныя сувеніры. Завяршылася канцэртная праграма святочным сумесным чаяваннем.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных