«На Спасаў дзень гуляй, усіх яблыкамі частуй!»

17 жніўня 2017 года ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў ДУ «Івацэвіцкага ТЦСАН» у рамках пасяджэння клуба «Агеньчык надзеі» адбылося культурна – масавае мерапрыемства «На Спасаў дзень гуляй, усіх яблыкамі частуй!», прымеркаванае да Праваслаўнага свята Яблычны Спас.
Маладыя інваліды, якія наведваюць аддзяленне, падрыхтавалі для бацькоў святочны канцэрт. Хлопцы сумесна з бацькамі ўдзельнічалі ў розных цікавых і займальных віктарынах, а таксама праявілі сябе ў творчых конкурсах.
Усе ўдзельнікі дадзенага мерапрыемства атрымалі шмат станоўчых эмоцый і зарадзіліся добрым настроем.
Скончылася мерапрыемства святочным чаяваннем.

Друкаваць

Кансоль адладкі Joomla!

Сесія

Вынікі прафілявання

Выкарыстанне памяці

Запыты да базы дадзеных